‘людські долі’

Комментарий к книге Покров

Avatar

vikki_kwikki

Безусловно, Люко Дашвар взрослеет. Точнее и глубже прописан сюжет, присутствуют исторические данные, появляется больше таинственности. Но! Где же, где тот жуткий трэш, ради которого я купила эту книгу? Где спонтанные убийства, любовь до гроба и всё прочее, что было в предыдущих романах? Где все эти эпизоды, от которых слюна течёт изо рта, открытого от изумления? Верните мне старую Дашвар!

Елена Вахненко, Кофейные Истории
Андрій Курков, Війна
Світлана Талан, Зловити промінь щастя
Джоджо Мойєс, До зустрічі з тобою
Олесь Ульяненко, Ангели помсти
Роман Іваничук, Бо війна – війною…
Андрій Курков, Різдвяний сюрприз
Марія Ткачівська, Тримайся за повітря
Джоджо Мойєс, Після тебе
Роман Іваничук, Хресна проща
Василь Стефаник, Камінний хрест. Новели
Роман Іваничук, Країна ірредента
Ганна Ткаченко, Політ ворона. Доля отамана
Люко Дашвар, Покров
Олесь Ульяненко, Серафима
Пол Остер, 4 3 2 1
Володимир Лис, Обітниця
Василь Земляк, Лебедина зграя. Зелені Млини (збірник)
Панас Мирний, Повія
Григорій Тютюнник, Вир

Рецензия на книгу Повія

Avatar

Dzmuchaviec

«Повія» - сацыяльна-псіхалагічны раман, які выйшаў у 1883 годзе. Ён паказвае цэлае жыццё дзяўчыны, жанчыны Хрысці, але асноўныя дзеянні прыпадаюць дзесьці на другую палову 70-х гадоў ХІХ стагоддзя. Увагу аўтара прыцягвае доля сялянства пасля рэформы 1861 году, калі хоць і адмянілася прыгоннае права, сяляне ўмоўна пазбавіліся панскай улады, эканамічнае становішча не стала лепшым, калі не наадварот. Жыццё сялян, як бясконцы плач над сваімі бедамі. І гэта зразумела: яны ледзь не ўсё жыццё павінны былі плаціць за сваю свабоду.
У цэнтры рамана – лёс вясковай дзяўчыны Хрысці. Яна не толькі першая прыгажуня ў Мар'янаўцы, але і працавітая, разумніца. Здавалася б, такую дзяўчыну чакае прыўкрасная доля: выйсці замуж, нарадзіць дзетак і працаваць на роднай зямельцы. Але раптоўна пачынаюцца беды. Спачатку замярзае ў снезе бацька-кармілец, які вяртаўся з гораду. Потым у яе закохваецца сусед Фёдар Супруненка, бацька якога катэгарычна супраць беднай нявесткі, таму гатовы на ўсё, каб пазбавіць сына нават думак пра яе. Ён падмануў маці і Хрысцю, што іх бацька вінны грошай, таму яны вымушаныя іх аддаваць. У выніку Хрысця пайшла працаваць да Загнібіды, дзе здарылася новая бяда. Загнібіда заляцаўся да Хрысці, а потым забіў сваю жонку. Ён даў Хрысці грошай за маўчанне і адправіў назад у Мар'янаўку. Але Грыцько Супруненка, спужаўшыся, што Фёдар зноў будзе заляцацца да Хрысці, прыдумляе пасадзіць яе ў турму, абвінаваціўшы, што тая забіла жонку Загнібіды ды яшчэ і грошы скрала. У гэты час памірае маці Хрысці, а разам з ёй памірае ўсё добрае, што заставалася ў дзяўчыны. Вельмі выразна, невыносна намалявана аўтарам сцэна, калі Хрысця плача над труной мамы.
Хрысця сустракае сяброўку Марыну, якая ператварылася ў сапраўдную пані, працуючы ў горадзе, і ўладкоўваецца пакаёўкай да Рубца. Там закохваецца ў Працэнка, кватаранта, які адказвае ўзаемнасцю ёй… і гаспадыні. Гаспадыня выганяе Хрысцю, а Працэнка абяцае не кідаць Хрысцю.
Далей аўтарам прымяняецца, на мой погляд, найшыкоўнейшы прыём: ён піша, што прайшло 5 гадоў і доўга-доўга апісвае гулянку ў горадзе. Бедны чытач пакутуе, ніяк не дайшоўшы да Хрысці, каб даведацца, ці сапраўды не кінуў яе Працэнка. Але не. Мы бачым Хрысцю прастытуткай. Яна танцуе, бесцырымонна заляцаецца да мужчын, кажа ім непрыстойнасці, прапаноўвае сябе. Вось яно, маральнае падзенне.
Чаму так адбылося? Падмануў каханы мужчына, яна расчаравалася ў каханні, а таксама, відаць, прастытуцыяй было зарабіць на хлеб хутчэй і лягчэй (не маральна, вядома).
Хрысціна знаёміцца з Калеснікам, які купляе ёй дом. Далей вельмі многа эпізодаў пра тагачасных хітрых, злодзеяў-чыноўнікаў, якія падманваюць просты люд, як толькі могуць. Гісторыя з Калеснікам сканчваецца тым, што і ён выганяе Хрысцю.
Зноў праходзяць гады. Чытач сустракае Хрысцю і тую самую сяброўку Марыну, цяпер яны выглядаюць найстрайшнейшым чынам: у дзіравай вопратцы, Хрысця без носу (зразумела, сіфіліс – наступства бязладных палавых сувязей). Урэшце Хрысця, пабадзяўшыся досыць па свеце, вяртаецца ў родную Мар'янаўку, дзе замярзае на вуліцы. Яе пазнаюць толькі па дакументах… Фёдар, які, мабыць, дагэтуль яе кахае наладжвае пахаванне.
На мой погляд, страшная тэма беднасці, жаночай долі раскрытая аўтарам найлепшым чытам. Чытаць гэты твор немагчыма без слёз, спачування, жадання пралезці ў старонкі і дапамагчы Хрысці, яе матулі, Фёдару.
Вельмі спадабаўся вобраз Мар'і, з якой Хрысця пазнаёмілася ў Рубца. У адрозненне ад Хрысці, Мар'я не саромеецца свайго вобразу жыцця, ведае, чаго хоча і своечасова спыняецца і пачынае жыць! Хрысця не змагла так. І мне здаецца, гэта не толькі таму, што «лёс склаўся так», але тут і віна Хрысці, якая магла б, але пабаялася ці не захацела змяніць сітуацыю.
Мне здаецца, што Мар'янаўка тут – вобраз раю. Усе беды пачаліся, фактычна, калі Хрысця пакінула вёску, і скончыліся, калі вярнулася.

Хочацца верыць, што там, на версе, ёй лепш!

Боевики
Детективы
Детские книги
Домашние животные
Любовные романы